“Вераснёвая палітра,”
Упершыню ідэя правядзення свята з’явілася ў 1999 годзе. Калектыў аднадумцаў абапіраючыся на найбольш развітыя ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры напрамкі, арганізавалі і правялі досыць арыгінальнае, змястоўнае і непаўторнае свята. Праз 10 год творчы калектыў Цэнтра рамёстваў распачаў ўдалую спробу аднавіць свята. Так, невялікае мерапрыемства ператварылася ў гарадское свята нацыянальнай культуры.
У 2017 годзе свята атрымала новую форму класічнага фестывалю “open air”, а таксама багацце зон адпачынку, майстэрні па розных відах рамёстваў (саломапляценне, кераміка, лапікавае шыццё, абрадавая лялька, дрэваапрацоўка), пляцоўка сярэднявяковай культуры, нацыянальная кухня ў спалучэнні з адкрытай сцэнай, на якой выступалі найбольш яскравыя маладзёжныя калектывы Наваполацка.“Вераснёвая палітра” прысвечана вялікаму земляробчаму святу “Багач”. Таму ўсё напаўненне свята, атрыбуты і дата правядзення як мага бліжэй падводзіцца да гэтай значнай падзеі.
Дзіцячая навукова–практычная канферэнцыя
Калядныя варожбы з “Княжычам”
Выставы
Канцэрты, спектаклі