Народны гурт архаічных спеваў “Княжыч”
кіраўнік Пугачова К.І.
Асноўны накірунак дзейнасці гурта – этнаграфічныя даследванні, вывучэнне і рэканструкцыя абрадавага цыклу беларусаў Паазер’я (песні, святы, абрады, семантыка). Штогод гурт ладзіць каляндарныя святы: Каляды, Жаніцьба Цярэшкі, Гуканне вясны, Купалле. Члены клуба ўдзельнічаюць у этнаграфічных экспедыцыях па вёсках Віцебскай вобласці, вынікам якіх з’яўляюцца набытыя звесткі аб абрадах, адзенні, песнях і танцах рэгіёна.
Народны тэатр лялек “Капялюш”
кіраўнік Рэцікаў А.М.
Кіраўнік і ўдзельнікі тэатра лялек “Капялюш” праводзяць вялікую працу ў розных напрамках тэатральнай дзейнасці: ладзяць выставы лялек і дэкарацый, паказваюць спектаклі для дзяцей і дарослых, лялечныя дзействы, праводзяць тэатральныя ўрокі для малодшых школьнікаў. Штогод распрацоўваюцца сцэнары, адбіраюцца метадычныя матэрыялы і інфармацыйныя даведакі аб гісторыі развіцця тэатра батлейка на Беларусі. Ствараюцца рэканструкцыі батлеечных скрыняў і лялек. Кіраўніком тэатра сабраны вялікі матэрыял аб вяртэпных, містэрыяльных тэатрах Еўропы, Расіі, Украіны
Народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў - аматараў “Прамень”
кіраўнік Усовіч К.Ю.
НКНСіСМ “Прамень” – вядучы калектыў ЦРіТК. Аб’ядноўвае майстроў па разнастайным напрамкам творчай дзейнасці: лозапляценне, саломкапляценне, аплікацыя саломкай, карункапляценне, ганчарная справа, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, беларуская лялька и шмат іншых.
Народная студыя візуальнай творчасці “НЭКСТ”
кіраўнік Сухаржэўскі К.А.
Студыя займаецца вытворчасцю дакументальных, гульнёвых фільмаў, ажыццяўляе хранікальныя відэаздымкі. На працягу навучальнага года праводзяцца теарэтычныя і практычныя заняткі па профільным дысцыплінам: “Сцэнічнае мастацтва”, “Рэжысура”, “Гісторыя кіно”, “Аператарскае майстэрства”.
Клуб мастакоў “АРТ-Парк”
кіраўнік – Пicкун А.А.
Асноўная дзейнасць клуба мастакоў "Арт-парк" – развіццё, удасканаленне і папулярызацыя майстэрства мастака. Галоўнай задачай клубу з'яўляецца павышэнне мастацкага ўзроўню твораў, развіццё творчай актыўнасці і індывідуальнасці аўтараў, а таксама павышэнне ўзроўню майстэрства. Клуб "Арт-парк" рэгулярна арганізоўвае персанальныя і групавыя выставы прац членаў клуба, праводзіць творчыя сустрэчы з мастакамі, што садзейнічае эстэтычнаму выхаванню моладзі і навучэнцаў горада Наваполацка
Фота-клуб “GRAPHCLASSIC”
кіраўнік – Пiтолiна А.У.
Клуб займаецца папулярызацыяй нацыянальных і культурніцкіх каштоўнасцей у сферы мастацтва з дапамогай новых інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі клуба ладзяць выставы, майстар-класы ў розных напрамках мастацтва з дапамогай фатаграфіі.
Рок-клуб “Троя”
кіраўнік Лукін Ю.В.
Рок – клуб «Троя» – моладзевая арганізацыя, дабраахвотнае аб'яднанне музыкантаў. Галоўнай задачай клуба з’яўляецца ўсебаковае развіццё майстэрства маладых музыкантаў. Дзеля гэтага кіраўніцтва клуба на працягу года займаецца правядзеннем творчых сустрэч з музыкантамі, прапагандай клуба праз сродкі массавай інфармацыі, тэлебачанне, радые, арганізоўвае канцэрты, выстаўкі, прэзентацыі. Клуб вядзе актыўную працу ў напрамку павышэння прафесійнага ўзроўню: увесь час праводзяцца рэпетыцыі груп, распрацоўваецца і развучваецца новы рэпертуар з якім удзельнікі клуба выступаюць на конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.
Клуб гістарычнай рэканструкцыі і мініяцюры "Шчыт"
кіраўнік Студзенікін В.В.
Клуб займаецца вывучэннем гісторыі і культуры Полаччыны, аховай і улікам помнікаў, вывучэннем і рэканструкцыяй вайсковай гісторыі Полацкай зямлі. Арганізоўвае і праводзіць этнаграфічныя і краязнаўчыя экспедыцыі.
Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Чорны Война”
кіраўнік Усовіч Я.І
Клуб займаецца вывучэннем сярэднявечный гісторыі і культуры Беларусі, рэканструкцыяй і вырабам рыцырскай амуніцыі і сярэднявечных строяў
Клуб лапікавага шыцця “Колеры”
кіраўнік Акуцёнак Г.М.
Удзельнікі клубу займаюцца вывучэннем тонксцяў тэхнік, навінак лапікавага шыцця, арганізацыяй і правядзеннем выстаў сваіх вырабаў.
Творчая майстэрня “Лёля”
кіраўнік Васільева В.Я.
Клуб займаецца адраджэннем, завахаваннем і папулярызацыяй традыцыйных беларускіх рамёстваў і іншых відаў мастацтва. Удзельнікі клуба займаюцца традыцыйным ткацтвам, пляценнем паясоў, вышыўкай, выцінанкай і рэканструкцыяй адзення. Клуб рэгулярна арганізоўвае персанальныя і групавыя заняткі.
Фотаклуб “Carpe Diem”
кіраўнік Грозберг П.Ю.
Клуб аб’яднае людзей са сферы фота і графікі, для абмену вопыту, сумесных праектаў і павышэнне кваліфікацыі. Стварае адукацыйную праграму для ўсіх жадаючых асвоіць дадзеную сферу дзейнасці. Клуб займаецца развіццём і прасоўваннем ўдзельнікаў, арганізуе выставы і рэалізуе мастацкія праекты.