• Будь в центре культуры - будь с нами!
Сайт Центра культуры г.Новополоцка | Центр ремёсел и традиционной культуры

Екатерина Федотова


Паважанае спадарства!


Мы рады вітаць вас на нашай старонцы. Дзейнасць Цэнтра рамёстваў мае на мэце напомніць, што наша гісторыя і традыцыйныя карані больш глыбокія, чым мы ўяўляем, больш слаўныя і значныя, чым мы лічылм. Усё, што засталося і што мы метадычна адшукваем і адраджаем у сваёй працы – толькі малая частка таго, што было калісьці ў росквіце і паўнаце – у выглядзе штодзённай існуючай рэальнасці жыцця нашых продкаў.

Спадзяёмся, што вы знойдзеце сябе менавіта у нас.


З павагай, загадчык Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, Кацярына Фядотава.


Народная культура – найважнейшая частка нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Менавіта захаванне і адраджэнне культурных традыцый свайго рэгіёна з’яўляецца галоўнай мэтай дзейнасці Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка.

У 2018 годзе Цэнтру рамёстваў споўнілася 26 год. Сёння тут працуюць аматарскія аб’яднанні розных культурных напрамкаў. Пад адным дахам працуюць калектывы, што прадстаўляюць традыцыйнае народнае мастацтва (рамёствы і аўтэнтычны фальклор, лялечны тэатр), і клубы і студыі, якія маюць у сваёй дзейнасці сучасныя мастацкія накірункі культурніцкай дзейнасці (рок-клуб, студыя візуальнай творчасці, клуб мастакоў, клуб кветкаводаў-аматараў). Супрацоўніцтва гэтых калектываў дае вялікі плён: ствараюцца дакументальныя фільмы краязнаўчай, сацыяльнай і культурніцкай тэматыкі, відэаархіў Цэнтра рамёстваў. Праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы: спектаклі, выставы, творчыя сустрэчы і прэзентацыі. Такая дзейнасць дае магчымасць прыцягваць да супрацоўніцтва людзей рознага ўзросту з самымі разнастайнымі захапленнямі.