Янка Купала "Паўлінка"
Камедыя ў 2-х актах (12+)
Рэжысёр – Леў Літвінаў
Мастак – Барыс Малкін
Аранжыроўка – Уладзімір Кур’ян
Спектакль лёгка мог бы трапіць у кнігу тэатральных рэкордаў, калі б такая існавала: больш за 70 гадоў “Паўлінка” жыве на Купалаўскай сцэне, выхоўваючы новыя пакаленні гледачоў і артыстаў. Гэта сапраўдная візітоўка тэатра, якая адкрывае кожны новы сезон. Сакрэт унікальнага поспеху – спалучэнне яскравых народных характараў, цікавага сюжэта, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы і майстэрства выканаўцаў. Гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
“Паўлінка” – гэта легенда беларускага тэатра, якая кожнай хвілінай сцэнічнага дзеяння далучае да нацыянальнай культуры.
Працягласць – 2 гадзіны
2 ліпеня 18:00
Цэнтр культуры г. Наваполацка, ул. 5-я Лінія, 5
Кошт квіткоў: 30 рублёў
☎️ Касса: 58-79-30
Вы можете поделиться этой страницей в социальных сетях: