• Будь в центре культуры - будь с нами!
  • Образцовый ансамбль танца и песни  "Прыдзвiнскiя россыпы"
  • Детская студия творческого развития
  • Международный конкурс юных исполнителей эстрадной песни Хали-Хало
Сайт Центра культуры г.Новополоцка | Центр ремёсел | Калектывы аматарскай мастацкай творчасці

Калектывы аматарскай мастацкай творчасці


Народны гурт архаічных спеваў “Княжыч”

кіраўнік Васіленка К.Ю. (колькасць удзельнікаў – 10)


Асноўны накірунак дзейнасці гурта – этнаграфічныя даследванні, вывучэнне і рэканструкцыя абрадавага цыклу беларусаў Паазер’я (песні, святы, абрады, семантыка). Штогод гурт ладзіць каляндарныя святы: Каляды, Жаніцьба Цярэшкі, Гуканне вясны, Купалле. Члены клуба ўдзельнічаюць у этнаграфічных экспедыцыях па вёсках Віцебскай вобласці, вынікам якіх з’яўляюцца набытыя звесткі аб абрадах, адзенні, песнях і танцах рэгіёна.

foto

Народны калектыў лялечны тэатр “Капялюш

кіраўнік Рэцікаў А.М. (колькасць удзельнікаў – 6)


Кіраўнік і ўдзельнікі тэатра лялек “Капялюш” праводзяць вялікую працу ў розных напрамках тэатральнай дзейнасці: ладзяць выставы лялек і дэкарацый, паказваюць спектаклі для дзяцей і дарослых, лялечныя дзействы, праводзяць тэатральныя ўрокі для малодшых школьнікаў. Штогод распрацоўваюцца сцэнары, адбіраюцца метадычныя матэрыялы і інфармацыйныя даведакі аб гісторыі развіцця тэатра батлейка на Беларусі. Ствараюцца рэканструкцыі батлеечных скрыняў і лялек. Кіраўніком тэатра сабраны вялікі матэрыял аб вяртэпных, містэрыяльных тэатрах Еўропы, Расіі, Украіны.

foto

Народны калектыў “Клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў “Прамень”

кіраўнік Пятніца Ю.Г. (колькасць удзельнікаў – 34 майстроў).


НКНСіСМ “Прамень” – вядучы калектыў ЦРіТК. Аб’ядноўвае майстроў па разнастайным напрамкам творчай дзейнасці: лозапляценне, саломкапляценне, аплікацыя саломкай, карункапляценне, ганчарная справа, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, беларуская лялька и шмат іншых.

foto

Народная студыя візуальнай творчасці “НЭКСТ”

кіраўнік Сухаржэўскі А.В. (колькасць удзельнікаў – 11).


Студыя займаецца вытворчасцю дакументальных, гульнёвых фільмаў, ажыццяўляе хранікальныя відэаздымкі. На працягу навучальнага года праводзяцца теарэтычныя і практычныя заняткі па профільным дысцыплінам: “Сцэнічнае мастацтва”, “Рэжысура”, “Гісторыя кіно”, “Аператарскае майстэрства”.

foto

Клуб мастакоў “АРТ-Парк”

кіраўнік – Грывусевіч П.Б., Танковіч Г.Л. (колькасць удзельнікаў – 10).


Асноўная дзейнасць клуба мастакоў "Арт-парк" – развіццё, удасканаленне і папулярызацыя майстэрства мастака. Галоўнай задачай клубу з'яўляецца павышэнне мастацкага ўзроўню твораў, развіццё творчай актыўнасці і індывідуальнасці аўтараў, а таксама павышэнне ўзроўню майстэрства. Клуб "Арт-парк" рэгулярна арганізоўвае персанальныя і групавыя выставы прац членаў клуба, праводзіць творчыя сустрэчы з мастакамі, што садзейнічае эстэтычнаму выхаванню моладзі і навучэнцаў горада Наваполацка

foto

Фота-клуб “GRAPHCLASSIC”

кіраўнік – Іваньковіч А.У. (колькасць удзельнікаў –14).


Клуб займаецца папулярызацыяй нацыянальных і культурніцкіх каштоўнасцей у сферы мастацтва з дапамогай новых інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі клуба ладзяць выставы, майстар-класы ў розных напрамках мастацтва з дапамогай фатаграфіі.

foto

Клуб кветкаводаў-аматараў “Першацвет”

кіраўнік Іванова А.У. (колькасць удзельнікаў – 12).


Клуб аб’ядноўвае ўдзельнікаў сталага ўзросту, якія вырошчваюць рэдкія хатнія і садовыя кветкі, займаюцца ландшафтным дызайнам, афармленнем кветкавых кампазіцый, вывучэннем лячэбных уласцівасцяў кветкавых раслін, дзеляцца парадамі.

foto

Рок-клуб “Троя”

кіраўнік Новікаў А. ( колькасць удзельнікаў – 16).


Рок – клуб «Троя» – моладзевая арганізацыя, дабраахвотнае аб'яднанне музыкантаў. Галоўнай задачай клуба з’яўляецца ўсебаковае развіццё майстэрства маладых музыкантаў. Дзеля гэтага кіраўніцтва клуба на працягу года займаецца правядзеннем творчых сустрэч з музыкантамі, прапагандай клуба праз сродкі массавай інфармацыі, тэлебачанне, радые, арганізоўвае канцэрты, выстаўкі, прэзентацыі. Клуб вядзе актыўную працу ў напрамку павышэння прафесійнага ўзроўню: увесь час праводзяцца рэпетыцыі груп, распрацоўваецца і развучваецца новы рэпертуар з якім удзельнікі клуба выступаюць на конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.

foto

Гістарычны клуб імя В.Ластоўскага

кіраўнік Аўсейчык В. Я. (колькасць удзельнікаў – 9).


Клуб займаецца вывучэннем гісторыі і культуры Полаччыны, аховай і улікам помнікаў, вывучэннем і рэканструкцыяй вайсковай гісторыі Полацкай зямлі. Арганізоўвае і праводзіць этнаграфічныя і краязнаўчыя экспедыцыі.

foto

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Чорны Война”

кіраўнік Усовіч Я.І (колькасць удзельнікаў – 8).


Клуб займаецца вывучэннем сярэднявечный гісторыі і культуры Беларусі, рэканструкцыяй і вырабам рыцырскай амуніцыі і сярэднявечных строяў

foto

Творчая майстэрня “Зніч”

кіраўнік Анішчанча С.І. (колькасць удзельнікаў – 8).


Творчая майстэрня «Зьніч» пачала свае існаванне ў верасні 1993 года. У склад калектыва ўваходзіць шэраг цікавых, ужо вядомых і гучна заявіўшых аб сабе выканаўцаў. Галоўнай дзейнасцю творчай майстэрні “Зніч” з’яўляецца арганізацыя канцэртаў, творчых вечарын, спектакляў.

foto

Клуб лапікавага шыцця “Колеры”

кіраўнік Акуцёнак Г.М. (колькасць удзельнікаў – 20)


Удзельнікі клубу займаюцца вывучэннем тонксцяў тэхнік, навінак лапікавага шыцця, арганізацыяй і правядзеннем выстаў сваіх вырабаў.

foto

Клуб мастацкай дрэваапрацоўкі “Майстар-карвінг”

кіраўнік Шаўкуноў А.А. (колькасць удзельнікаў – 4)


Клуб аб’ядноўвае аматараў г. Полацка і Наваполацка, якія ставяць сваей мэтай вывучэнне тэхнікі дрэваапрацоўкі пры вырабе паркавай скульптуры. Клуб плануе прымаць удзел у гарадскіх, абласных святах, праводзіць майстар-класы для ўсіх жадаючых.

foto

НАШИ ПАРТНЕРЫ: