18 гадоў мінскі гурт RECHA стварае сваю ўнікальную музыку. Артысты даследуюць і пераўвасабляюць такія жанры, як рэп, шансон, рок. Але, не залежна ад стыляў і накірункаў, у якіх працуюць музыкі, песні Recha заўсёды душэўныя і шчырыя, самыя сур'ёзныя тэмы, да якіх звяртаюцца артысты, прасякнутыя іроніяй і гумарам. RECHA – простая музыка і простыя словы аб самым галоўным у жыцці.
Андрусь Такінданг – домра, голас
Ігар Асідчанка – акардэон
Кастусь Лісецкі – бас-гітара
Леанід Паўлёнак – барабаны
15 сакавіка гурт завітае ў Наваполацк і прадставіць вам сваю праграму. Кошт квітка 10 рублёў. Замовіць можна па тэлефоне 50-32-82, а набыць за наяўныя ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул.Паркавая. д.1).
Пачатак канцэрта ў 18 гадзін.
Вы можете поделиться этой страницей в социальных сетях: